У варшаўскай галерэі «Duży Pokój» адкрыецца выстава беларускага мастака Андрэя Анро

Культура
Андрэй Арно. «Eternal Flame». Алей. 2023. Фота прадастаўлена аўтарам.

Выстава жывапісу Андрэя Анро пад назвай «Eternal Flame» («Вечны агонь») адкрыецца ў Варшаве 11 мая.

У сваім праекце мастак даследуе ўплывы дыктатуры і вайны на наша ўспрыманне і досвед. «Што і як мы запамінаем падчас і пасля вайны? Як мяняюцца нашы ўспаміны пра тое, што было да яе? Як агрэсар апраўдвае ваенныя дзеянні, выкарыстоўваючы мінулае і кантроль гістарычнай памяці?» — такога кшталту пытанні выклікалі з’яўленне гэтага жывапіснага цыклу.

Гэтыя карціны былі напісаныя пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года, што, падкрэслівае аўтар, з’яўляецца важнай інфармацыяй, якая фарміруе кантэкст твораў.

Выявы Андрэя Анро заснаваныя на дакументальных фотаздымках, скрыншотах відэа і драматычных сюжэтах войнаў і генацыду (з Афганістана, Югаславіі, В’етнама, Руанды і часоў Першай сусветнай вайны). У выніку мастакоўскіх даследаванняў паўстаюць пытанні пра тое, чым усё гэта заканчваецца, і ці заканчваецца, пакуль жывыя сведкі, застаюцца сведчанні і памяць.

Андрэй Анро — мастак з Беларусі, які цяпер жыве і працуе ў Берліне. Займаецца жывапісам, фатаграфіяй, лічбавым калажам і інсталяцыяй.

У сваёй творчасці закранае тэмы калектыўнай памяці, вайны, гістарычнай спадчыны, палітыкі, рэлігіі, знікнення і смерці.

З 2018 года з’яўляецца членам арт-групы «Who Except Us».

У 2019 годзе быў рэзідэнтам стыпендыяльнай праграмы Gaude Polonia ў Варшаве, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Адама Панчука над фотакнігай «Грамадства шчаслівай смерці», якая цяпер знаходзіцца ў бібліятэчнай калекцыі Інстытута фатаграфіі Fort у Варшаве. У 2020 годзе быў удзельнікам праграмы рэзідэнтуры Goethe-Institut і некалькі месяцаў працаваў у арт-групе «Slavs and Tatars».

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 мая ў 19.00 у галерэі «Duży Pokój» ў Варшаве, што знаходзіцца на вуліцы Wareckiej, 4/6 (уваход ад вуліцы Kubusia Puchatka).

12 мая запрашаюць на сустрэчу з аўтарам работ у галерэю «Duży Pokój» у 18.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: