1 і 2 мая ў Тэль-Авіве ў тэатры «Маленькі» адбудзецца прэм’ера спектакля па п’есе драматурга з Мінска Марыі Бяльковіч.
П’еса беларускай аўтаркі «Любое месца, дзе засталіся сляды» — пра гарачыя кропкі мінулага, сучаснасці і будучыні.
Гэта адзінаццаць кароткіх карцін — палімпсест нядаўніх гісторый, якія здарыліся на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Сюжэт п’есы пабудаваны на выратаванні галоўнай гераіні, а настойлівае жаданне яе ратавальнікаў бачыць у ёй не чалавека, а ахвяру, якая сведчыць аб жудасных падзеях, выяўляюць межы чалавечай свядомасці.
П’еса напісаная на чатырох мовах (руская, беларуская, украінская, іўрыт).
П’еса «Любое месца, дзе засталіся сляды» ўвайшла ў шорт-ліст драматургічнай прэміі РТБД “ІІ Дзея”, у шорт-ліст міжнароднай незалежнай драматургічнай прэміі “Любімаўка-2022”, у спіс рэкамендаваных да пастаноўкі паводле драматургічнай прэміі г. Быдгашч “Аўрора-2022”, у шорт-ліст драматургічнай прэміі “Рэмарка-2022”.
Квіткі можна набыць тут.