У Тэатры Штутгарта 4 ліпеня пройдзе канцэрт «Дзіўны свет» Новага вакальнага ансамбля Штутгарта, у праграму канцэрта ўвойдзе аўдыявізуальная праца «𝐓𝐡𝐞 𝐀𝐫𝐭 𝐨𝐟 (𝐍𝐨𝐭) 𝐅𝐨𝐫𝐠𝐞𝐭𝐭𝐢𝐧𝐠», напісаная кампазітарам Сяргеем Неўскім сумесна з Вольгай Бубіч, для чатырох галасоў, электронікі і відэа ў 2023 годзе. Твор заснаваны на аднайменнай фотакнізе Вольгі Бубіч, у якой розныя жанчыны і прадстаўнікі ЛГБТК + з Беларусі задаюцца пытаннем, якія ўспаміны былі б для іх самымі шчаслівымі і якія ўспаміны яны больш за ўсё хацелі б забыцца.
Вольга Бубіч — беларуская журналістка, выкладчыца і куратарка platformB, з’яўляецца аўтарам трох кніг, у тым ліку апошняй пра памяць і цэнзуру. Яе працы публікаваліся ў Stern, Eurozine, Versopolis, Die Presse і IWPR.
Пра сваю фотакнігу «𝐓𝐡𝐞 𝐀𝐫𝐭 𝐨𝐟 (𝐍𝐨𝐭) 𝐅𝐨𝐫𝐠𝐞𝐭𝐭𝐢𝐧𝐠» Вольга Бубіч расказвае тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram