Сёння «Радыё Свабода» пачала публікацыю фрагментаў з новай кнігі журналіста Алега Груздзіловіча.
»Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х», — анансуе новае выданне медыя.
«Пра свой дзевяцімесячны турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», — прапануе «Свабода» пазнаёміцца з фрагментамі з будучага твора.
Пяць главаў з кнігі Алега Груздзіловіча — «Абмочаны на старце», «Пасылаюць у Амерыку», «Вітаем у пекле!», «Новая камісія», «ШЫЗА і карцар» распавядаюць пра першыя дні журналіста ў 15-й магілёўскай калоніі, дзе ён адбываў пакаранне.
У кнізе і ў публікацыі выкарыстоўваюцца малюнкі аўтара.
Алег Груздзіловіч працаваў палітычным аглядальнікам газет «Свабода», «Навіны», «Наша свабода». З 2000 года — карэспандэнт «Радыё Свабода». Аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро?», лаўрэат прэміі «Праваабарончага альянсу» Беларусі за 2009 год у намінацыі «Журналіст году», прэміі «Надзея свабоды» Саюза журналістаў Літвы і Сейму Літвы за 2022 год.
Быў арыштаваны ў 2011 годзе і асуджаны на 1,5 года зняволення, адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 пад Магілёвам. Прызнаны палітвязнем.
Выйшаў на волю ў верасні 2022 года. Цяпер жыве ў Вільні.
У 2023 годзе разам з палітвязнямі Ігарам Лосікам і Андрэем Кузнечыкам абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Дэйвіда Бэрка «За выдатную журналістыку» Агенцыі глабальных медыя ЗША.