У сеціве з’явілася фінальная версія фільма «Купала»

Главное
Мікалай Шестак у ролі Купалы. Крыніца фота: belarusfilm.by.

Стужку кінастудыі «Беларусьфільм» пра беларускага паэта Янку Купалу зноў выклалі ў інтэрнэт. На гэты раз мастацкую карціну Уладзіміра Янкоўскага, якая ляжыць на паліцы з 2020 года, можна паглядзець у добрай якасці і з англійскімі субтытрамі.

Новая версія фільма з’явілася ў сеціве ў дзень народзінаў класіка беларускай літаратуры — 7 ліпеня.

Напэўна, хтосьці, хто мае доступ да кіно, вырашыў нагадаць пра лёс беларускага паэта ды пра праект кінастудыі, які сапраўды можна назваць нацыянальным. У адрозненне ад апошніх карцін «Беларусьфільма», якія «трымаюць курс» на агульную савецкую гісторыю і ствараюцца на 80 адсоткаў з удзелам расійскіх акцёраў і рэжысёраў, «Купала» звяртаўся да беларускай ідэнтычнасці і быў зроблены высілкамі пераважна айчынных кінематаграфістаў.

Анатацыя да стужкі гучыць так:

«Фільм апавядае аб драматычным лёсе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя».

Але кіно, якое планавалася да выхаду ў пракат напрыканцы 2020 года, трапіла ў сучасны грамадска-палітычны кантэкст, — і выбухнула. Менавіта таму карціну паклалі на паліцу, і яна ляжыць там да гэтай пары — надта шмат паралеляў з сучаснай гісторыяй, ды і рэжым цяпер выбудоўвае наратыў адзінай з Расіяй культурнай прасторы. «Купала» апынулася стужкай, якая пачала «гуляць сама за сябе», а не па навязаных ёй правілах — і стала надта небяспечнай.

Дарэчы, фільм Уладзіміра Янкоўскага не аднойчы трапляў у сусветнае павуцінне. У 2020 годзе была выкладзена «чарнавая» версія карціны — і гэты прэцэндэнт выклікаў сапраўдны скандал, бо быў спадзеў, што стужку раней ці пазней пакажуць.

Паўгады таму ў інтэрнэце адбылася яшчэ адна пірацкая «прэм’ера», якая не надта адрознівалася ад папярэднага «чарнавіку» — і яна была ўспрынята больш лагодна. Бо стала зразумелым, што «Купала» будзе ляжаць на паліцы яшчэ доўга.

Зараз жа «фінальны» варыянт слыннага праекта зноў стаў даступны для гледача. І падобна на тое, што гэта ён і ёсць. З тэхнічных параметраў можна адзначыць якасць выявы і англійскія субтытры, што мае на ўвазе прадукт для дэманстрацыі. Адзіны хіба мінус, бадай, у занадта ціхім гуку падчас прагляду. Але пацвердзіць ці абвергнуць, ці арыгінал чарговая версія, па-ранейшаму могуць толькі яе стваральнікі. Таму можна пажартаваць, што мы яшчэ не аднойчы ўбачым больш «фінальнага» «Купалу».

Нагадаем, што ў фільме здымаліся: Мікалай Шэстак, Вераніка Пляшкевіч, Уладзімір Янкоўскі, Аляксандр Абрамовіч, Алена Гіронак, Ганна Палупанава, Аляксандр Яфрэмаў, Аляксандр Ільін, Максім Крэчатаў, Уладзімір Глотаў.

Над сцэнарыем працавалі: Алена Калюнава, Аляксандра Барысава, Уладзімір Янкоўскі.

Аператар — Ілья Пугачоў. Кампазітар — Уладзімір Сівіцкі.

Спампаваць фільм можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: