«Нейкі культурны і адукацыйны нонсенс»: у Салігорску ў школе знішчылі вітраж з выявай Францыска Скарыны

Культура
Фота: паблік Belarusian Soviet Monumental ART.

У Салігорскай школе №3 вітраж з выявай Францыска Скарыны замянілі на шклопакет. Reform.by удалося звязацца з эксперткай па савецкай манументальнай спадчыне, якая пракаментавала сітуацыю на ананімных пачатках.

«Адміністрацыя школы не стала захоўваць вітражы, бо з іх слоў сапсаваліся апорныя канструкцыі, — распавяла адмыслоўца, якая аказалася ў курсе абставін. — Згодная, што з часам паячныя вітражы «развальваюцца» — шкло выпадае з апорнай канструкцыі. Але ўсё гэта можна наноў сабраць і адрэстаўраваць. Мяркую, што ў дадзеным выпадку адміністрацыя школьнай установы вырашыла пайсці простым шляхам і замяніць вітражы на шклопакеты… Не выключаю, што па плане быў рамонт. Часта кажуць адно, але насамрэч сітуцыя іншая…».

Са слоў экперткі, вітражы ў салігорскай школе падобныя на зробленыя ў Салігорскай абласной бібліятэцы. Аўтар апошніх — мастак Віктар Калацей.

«У любым выпадку прыбіраць вітраж з Францыскам Скарынай — гэта нейкі культурны і адукацыйны нонсенс», — падсумоўвае адмыслоўца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: