У рамане «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча не знайшлі прыкметаў «экстрэмізму»

Культура
Віктар Марціновіч. Раман "Рэвалюцыя".

ГУБАЗіК не знайшоў прыкметаў «экстрэмізму» ў рамане «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча.

Пра гэта паведаміў былы дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі.

«Быў у ГУБАЗіКу. Вынік – забраў рэабілітаваныя кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», – напісаў ён у «Фэйсбуку».

Нагадаем, што ўвесь тыраж рамана «Рэвалюцыя» сілавікі вынялі падчас вобшуку ў «Беларускім кнігазборы» 4 студзеня 2021.

Ці з’явіцца раман у беларускіх кнігарнях – не паведамляецца.

Падзеі рамана развіваюцца ў Маскве 2000-х. «Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай. Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў», — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: