У ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы Гданьска ўрачыста адкрылі беларускую кніжную палічку.
Падзею адзначылі адмысловым святам. За музычную частку адказваў беларускі дудар Яўген Барышнікаў, за літаратурную — філолаг і літаратурная аглядальніца Наста Карнацкая, стваральніца папулярных падкастаў «Белліт» і «Кніжная Шафа».
![У публічнай бібліятэцы Гданьска з'явілася палічка з беларускімі кнігамі - фотафакт](https://reformby.org/wp-content/uploads/2024/04/434596809_819506473542102_8053695311815793411_n.jpg)
Арганізатар мерапрыемства Беларускае культурнае таварыства «Хатка».
![У публічнай бібліятэцы Гданьска з'явілася палічка з беларускімі кнігамі - фотафакт](https://reformby.org/wp-content/uploads/2024/04/424915194_819505926875490_2532820479583836557_n.jpg)
«Filia Gdańska будзе і далей падтрымліваць беларускую супольнасць і такім чынам папулярызаваць беларускую літаратуру на Памор’і», — пішуць прадстаўнікі бібліятэкі ў сацсетках.
Бібліятэка размешчана па адрасе: Гданьск, вуліца Мар’яцкая, 42 (Filia Gdańska).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: