У Пецярбургу знайшлі кнігу, якая, магчыма, належала Сімяону Полацкаму

Супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і беларускі даследчык Мікалай Нікалаеў паведаміў, што рэстаўратары знайшлі ў напаўненні пераплёту Евангелля на арабскай і лацінскай мовах з рымскай друкарні Медзічы 1591 года шмат грэчаскіх рукапісных лісткоў.

Лацінскія запісы на апошняй старонцы сведчаць пра прыналежнасць кнігі іераманаху базылянскага ордэна Сімяону Піятроўскаму Сітніяновічу, то-бок — царкоўнаму і грамадскаму дзеячу ХVІІ стагоддзя, мысліцелю, прапаведніку, заснавальніку друкарні ў Маскве Сімяону Полацкаму.

Запісы зроблены яго рукой.

Мікалай Нікалаеў папярэджвае, што матэрыялы будуць вывучацца, толькі тады можна будзе рабіць высновы. «Сенсацыя. Пасля вывучэння моцна прагучыць», — завяршае свой допіс вучоны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!