13, 14 і 15 студзеня спектакль «1.8 М» пройдзе ў варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr).
1,8 метра — столькі месца адведзена чалавеку ў перапоўненых беларускіх турмах.
Гэта тэатральны праект у падтрымку палітычных зняволеных, якія выступаюць супраць таталітарных рэжымаў у Беларусі і іншых краінах. Спектакль заснаваны на тэкстах, якія палітычныя зняволеныя прамаўлялі ў судах і пісалі ў лістах сваім блізкім.
Удзел у праекце прымаюць акцёры з Беларусі, Расіі і Польшчы — Павeл Гарадніцкі, Ігар Шугалееў, Паліна Дабравольская, Валянціна Сізаленка, Барташ Беленя, Эвеліна Панькоўская, Паліна Хабатарова, Алег Гарбуз.
Рэжысёр – Іван Вырыпаеў.
Сцэнаграфія – Караліна Брамовіч.
Касцюмы – Марыя Дуда.
Білеты можна набыць тут.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: