У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча

У Наваградку падчас святкаванняў 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятны знак з цытатай класіка: “О, Навагрудскі край – мой родны дом”…

Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.

Кампазіцыя пад назвай “Кніга” створаная з металу работнікамі Наваградскага заводу металавырабаў. На адной старонцы – партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай – радкі з яго твора, паведамляе навагрудская газета «Новае жыццё».

“О, Навагрудскі край – мой родны дом”, — менавіта пад такой назвай напрыканцы верасня ў Навагрудку праходзіла свята музыкі і паэзіі, прысвечанае Адаму Міцкевічу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!