21 верасня ў Музеі Вольнай Беларусі вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў раскажа, як жанчыны ўплывалі на лёсы народа і пераломныя моманты краіны.
Падчас лекцыі «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш. Выдатная роля жанчын як феномен гісторыі Беларусі» спадар Уладзімір адкрые цікавыя і многім невядомыя факты пра нашых славутых суайчынніц:
Пасля лекцыі можна будзе набыць кнігі аўтара і іншых беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц ад выдавецтва «Камунікат», а таксама паўдзельнічаць у віктарыне з літаратурнымі прызамі.
Лекцыя пачнецца 21 верасня ў 16:00.
Уваход вольны.
Рэгістрацыя тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram