21 верасня ў Музеі Вольнай Беларусі вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў раскажа, як жанчыны ўплывалі на лёсы народа і пераломныя моманты краіны.
Падчас лекцыі «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш. Выдатная роля жанчын як феномен гісторыі Беларусі» спадар Уладзімір адкрые цікавыя і многім невядомыя факты пра нашых славутых суайчынніц:
- асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую;
- Сафію Полацкую, каралеву Даніі;
- правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім;
- пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл;
- авантурніцу, мемуарыстку Саламею Пільштынову;
- Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гг.;
- міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову.
Пасля лекцыі можна будзе набыць кнігі аўтара і іншых беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц ад выдавецтва «Камунікат», а таксама паўдзельнічаць у віктарыне з літаратурнымі прызамі.
Лекцыя пачнецца 21 верасня ў 16:00.
Уваход вольны.
Рэгістрацыя тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
12:09 Нобелевская премия мира присуждена организации переживших ядерную бомбардировку Хиросимы и Нагасаки