У музеі Якуба Коласа раскажуць пра літаратурныя вандроўкі беларускіх лэдзі

Культура
Музей Якуба Коласа. Фота: kolas.museum

Лекцыя гісторыка Ганны Багданавай «Літаратурныя вандроўкі беларускіх ледзі» пройдзе ў мінскім музеі Якуба Коласа

На лекцыі вы:

  • адправіцеся ў авантурныя прыгоды з Саламеяй Гальпіравай з Русецкіх, жанчынай-лекаркай, якая знайшла сваё шчасце ў Стамбуле, даведаецеся адрасы, якія варта наведаць беларусам у Стамбуле і Санкт-Пецярбургу.
  • Разам з Палінай Венгеравай акунецеся ў яўрэйскае традыцыйнае жыццё ХІХ стагодзя, даведаецеся падрабязнасці пра знос старога Брэста і яе насычаннае вандроўкамі жыццё пасля замужжа па тэрыторыі сучасных Украіны, Беларусі, Літвы і Расіі.
  • З іншага боку паглядзіце на творчасць Алаізы Пашкевічанкі, больш вядомай пад псеўданімам Цётка. Яна частку свайго жыцця правяла ў эмігранцкіх вандроўках. Гэтыя падарожжы натхнілі пісьменніцу на напісанне першых падарожных нататак.

Асобы, выбраныя для лекцыі, вельмі адметныя і неардынарныя.

Саламея Русецкая нарадзілася на Навагрудчыне ў 1718 годзе, яна — першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекар. Аўтарка мемуараў, асветніца. Аўтарка прыгодніцкага рамана «Авантуры майго жыцця» (у 2015 годзе выдадзены на беларускай мове).

Паліна Венгерава — пісьменніца і мемуарыстка, народжаная ў Бабруйску ў 1833 годзе ў яўрэйскай сям’і. З пачатку XX стагоддзя і да 1914 года, калі пачалася Першая сусветная вайна, Паліна Венгерава жыла ў сваіх сясцёр у Германіі, дзе напісала і апублікавала на нямецкай мове шэраг сваіх твораў, уключаючы надрукаваныя ў Берліне мемуары «Успаміны бабулі. Нарысы культурнай гісторыі яўрэяў Расіі ў XIX ст.» (1 том — 1908, 2 том — 1910). Пасля вярнулася ў Мінск, дзе памерла ў 1916 годзе. Мемуары Венгеравай поўныя ўнікальных сведчанняў аб прыватным, хатнім жыцці яўрэйства ў Расійскай імперыі на працягу трох пакаленняў XIX стагоддзя.

Найбольш вядомая беларускаму слухачу Алаіза Пашкевіч (1876— 1916) — беларуская паэтка, празаік, грамадска-палітычны дзеяч, актрыса, педагог. Яе творы ўключаны ў школьную праграму.

Дата: 29 траўня

Час: 19.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: