У Мінску закрываецца Beetlejuice Cafe. Яно не будзе працаваць ужо ў гэтыя выходныя

Культура
Кафэ "Бітлджус". Фота: сацсеткі ўстановы.

Слыннае мінскае кафе «Бітлджус», якое знаходзілася на вуліцы Калініна 7 ля Парка Чалюскінцаў, спыняе сваю працу. Пра гэта паведаміла каманда ўстановы ў сваіх сацсетках, абмінуўшы, праўда, прычыну закрыцця. Атмасфернае кафэ прапрацавала дзесяць гадоў, але ўжо на гэтых выходных яго дзверы будуць зачыненыя.

«Гісторыя вашай добрай кавярні сёння скончылася, — канстатавала каманда «Бітлджус».

10 гадоў — гэта вельмі вялікі адрэзак жыцця для любой установы, асабліва зараз. Мы пражылі этап бара да сярэдзіны ночы, фестываляў у двары, вяселляў увесь летні сезон, кафэ для рэлаксу і рок-н-ролу. Саджалі зеляніну на ўсёй тэрыторыі, дабудоўвалі новыя пляцоўкі, даводзілі да максімуму камфорт у дворыку. І яшчэ шмат-шмат усяго і рознага», — узгадвае гісторыю ўстановы каманда.

У Мінску закрываецца Beetlejuice Cafe. Яно не будзе працаваць ужо ў гэтыя выходныя
Фота: сацсеткі ўстановы.

«Мы ўдзячныя ўсім і кожнаму асабіста, хто быў з намі хаця б у нейкі перыяд свайго жыцця, нават калі гэта быў усяго толькі адзін выпадак, але ён прыемна закрануў ваш настрой. Рэйтынгі і водгукі падказваюць, што мы стараліся не дарма. А колькі ўжо перажылі… — пакідае па-за кадрам перыпетыі існавання ў актуальных рэаліях «Бітлджус» і дзякуе ўсім, хто супрацоўнічаў з кавярняй. — Жыццё не заканчваецца. За любой вяршыняй ідзе новая. А гэта значыць, што мы ідзем далей».

Beetlejuice Cafe гучна заявіла пра сябе ў першай палове 2010-х. Яно адразу пацыянавала сябе як месца з адметнай атмасферай — крэатыўнай інстытуцыяй, дзе можна было добра правесці час і паслухаць, у тым ліку, жывыя канцэрты — джазавыя, рок-н-рольныя, зладзіць танцавальныя вечары, выставы, сустрэчы.

У Мінску закрываецца Beetlejuice Cafe. Яно не будзе працаваць ужо ў гэтыя выходныя
Выступленне Канстанціна Гарачага ў «Бітлджус» у 2018 годзе. Фота: сацсеткі ўстановы.

«Не пабаюся гучнага слова — сышла маленькая эпоха, — напісаў адзін з наведвальнікаў кавярні ў адказ на навіну. — Пачынаючы з першага выпадковага знаёмства… Колькі ўспамінаў, сустрэч з сябрамі, якія зараз далёка…. Вельмі сумная навіна. Але будзем верыць, што ўсё да лепшага».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: