«Беларуская асацыяцыя фатографаў» запусціла новы праект, які павінен быў весці Уладзімір Парфянок, — паведамляецца ў сацсетках асацыяцыі.
CLOSE UP — гэта абмеркаванне фільмаў пра людзей мастацтва, лекцыі пра сучаснае мастацтва, майстар-класы і сустрэчы з творцамі.
24 студзеня ў дыскусійным кінаклубе CLOSE UP пакажуць фільм пра ўнікальнага фатографа-аматара Вівіян Маер, якая прапрацавала ўсё сваё жыццё нянечкай і займалася фатаграфіяй у вольны час. Як гэта звычайна бывае з непрызнанымі пры жыцці геніямі, скрынку з яе негатывамі купілі на блышыным рынку за 300 з лішнім даляраў. Прыгледзеліся, і аказалася, што яна-майстар найвышэйшага ўзроўню.
Дата: 24 студзеня
Час: 18.00
Месца: галерэя «Full Frame», Мінск, вуліца Прытыцкага, 10 (уваход у арцы)
Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: