У Мінску адмянілі кіналекторый ад незалежнага фестывалю Nefiltravanae Kino

Культура
Афіша кіналекторыя ад фестывалю "Нефільтраванае кіно". Фота: фейсбук фестывалю.

Кіналекторый «Кіно Паднябеснай: кароткі метр», які 4 мая ў кінатэатры mooon у ГЦ Dana Mall мусіў быў ладзіць незалежны фестываль «Нефільтраванае кіно», адменены. Пра гэта сёння паведаміла каманда «Няфільтра» ў сваіх сацсетках.

«На вялікі жаль, кіналекторый пра электрычныя цені Паднябеснай не адбудзецца, — з’явілася абвестка ў акаўнце кінафорума. — На жаль, прычына тая ж, па якой быў адменены фестываль».

Нагадаем, што сёлета некаторы час раней у апошні момант па рашэнні «вышэйшых структур» была адмененая чарговая эдыцыя фестывалю «Нефільтраванае кіно». Кінфорум мусіць быў прайсці ў Мінску з 24 па 26 сакавікаў у тым жа кінатэатры mooon у дзявяты раз. Арганізатарам фэсту патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі аб тым, што фестываль адмяняецца. Прычыны забароны — так не былі агучаны.

Пасля адмены чарговай эдыцыі фестываль вярнуўся да практыкі кіналекторыяў.

Кіналекторый «Кіно Паднябеснай: кароткі метр», які планаваўся 4 мая ў Мінску, быў пабудаваны «на аналізе больш чым 150 знятых у КНР кароткаметражных фільмаў, пададзеных на фестываль «Нефільтраванак кіно» за апошнія пяць гадоў», адзначалася ў анонсе падзеі. Планаваліся да паказу дзве стужкі: «Туга смяротная» рэжысёра Эліёта Спэнсера (2017) і «Шарыра» Мінгуанга Лі (2021). Вядоўцам лекторыя быў заяўлены кіраўнік фестываля «Нефільтраванае кіно», кінападзвіжнік Аляксандр Мартынюк.

Звестку аб адмене кіналекторыя арганізатары атрымалі таксама праз тэлефонны званок.

Можна зрабіць здагадку, што кіналекторый «Няфільтра» ў Мінску забаронены не з прычыны «крамольных стужак», а проста таму, што гэта падзея, зладжаная незалежным кінафорумам.

Падкрэслім, што фестываль «Нефільтраванае кіно» да сённяшняга дня з’яўляўся адзіным незалежным афлайн-фестывалем у Беларусі. Пасля «дзіўных адмен» у краіне фэст пачаў ладзіць паказы за мяжой. У прыватнасці, праграма «Няфільтра-2023» будзе дэманстравацца 3 мая ў Вільні ў прасторы Сreateculture.space.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: