У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Культура
Ніка Сандрас у фотасесіі для Mark Formelle. У 2016 годзе выйшла калекцыя адзення з малюнкамі творцы. Фота: facebook.com/nikasandrosnew.

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг.

На дадзены момант мастачка ў свядомасці, але «прыкавана» да ложку. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.

Пакуль дактары не выявілі прычыну кровазліцця ў мозг.

У сувязі з сітуацыяй Ніка Сандрас звяртаецца па дапамогу. Яна знаходзіцца ў чужой краіне і на дадзены момант адзіная ў сям’і мела магчымасць зарабляць. Мастачка прапаноўвае набыць яе курс па маляванні, які яна робіць для ўсіх жадаючых ужо не адзін месяц.

Гэты і іншыя спосабы дапамагчы беларусцы можна знайсці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: