У выдавецтве «Скарына» выходзіць фотаальбом Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine — з вершамі, створанымі Алесем Плоткам і фатаграфіямі Алеся Пілецкага і Станіслава Крупажа. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.
Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае пераклады ўкраінскіх літаратараў: Івана Сэмесюка, Тані Радзівонавай, Вячаслава Лявіцкага, Лэсыка Панасюка, Angie Siveria.
Назва выдання запазычана ў гісторыка Цімаці Снайдэра. Канцэпт «Крывавых земляў» выведзены Снайдэрам з даследаванняў палітычнага, культурнага і ідэалагічнага кантэксту, у адпаведнасці з якім рэжымы Сталіна і Гітлера здзейснілі масавае забойства прыблізна 14 мільёнаў мірных людзей паміж 1933 і 1945 гадамі.
Увесь прыбытак будзе накіраваны рэабілітацыйнаму цэнтру «Ланка», створанаму беларусамі ва Украіне.
Папярэднюю замову па зніжаным кошце можна зрабіць да 5 чэрвеня. Кніга выйдзе напрыканцы чэрвеня і яе можна будзе атрымаць па пошце ці забраць на адной з трох пацверджаных прэзентацый у Варшаве (9 ліпеня), Вільні і Празе.
Замовіць выданне можна тут.
Аўтары Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine:
- Алесь Плотка – літаратар і музыка, вакаліст гуртоў Sož і Baisan&Yasinski, аўтар трох кніг паэзіі і кніг-перакладаў на беларускую Юрка Іздрыка, Івана Сэмесюка і Аляксандра Чарнухі.
- Алесь Пілецкі – вядомы віцебскі фатограф і журналіст, публікаваўся ў буйных беларускіх медыях.
- Станіслаў Крупаж (Stanislav Krupař) – чэскі вайсковы журналіст, вядомы па супрацы з Die Zeit, Stern, Der Spiegel, GEO, The New York Times, Time, NZZ, Reportér magazín і іншымі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: