У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай — фотафакт

Культура
Від экспазіцыі выставы Ганны Мядзведзевай. Фота: Фота: rothkomuseum.

Ганна Мядзведзева — беларуская мастачка, якая цяпер жыве ў Польшчы. У Арт-цэнтры Марка Роткі ў латвійскім Даўгапілсе адкрылася выстава яе керамічных аб’ектаў пад назвай «Пейзажы».

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
Від экспазіцыі Ганны Мядзьведзевай. Фота: Фота: rothkomuseum.

 

Апошнім часам мастачка шмат вандруе, таму краявіды перад яе вачыма пастаянна змяняюцца. Калі Ганна выпраўляецца на шпацыр па знаёмых і незнаёмых месцах, яна звяртае ўвагу на некалькі рэчаў.

Па-першае, на вялікія прасторы, як іх афарбоўвае святло, як перацякаюць формы адна ў адну і ўзаемадзейнічаюць з небам.

Па-другое, яна звяртае ўвагу на драбнюткія дэталі — на будову моха, на колер апалай лістоты ці ўзоры, якія ўтвараюць розныя прыродныя структуры.

Канцэнтрат гэтых макра- і мікраназіранняў мы можам пабачыць у керамічных творах Ганны.

Маштабы і адлегласці тут імкліва скарачаюцца, прыродныя паверхні набываюць сваю заканамернасць і рытмізуюцца, у выніку складаных працэсаў, звязаных з тэхналогіямі і мастацкім уяўленнем, з’яўляюцца медытатыўныя аб’екты, у якіх увасабляюцца вобразы розных краявідаў, а не выявы канкрэтных месцаў.

Хоць фіксацыя краявідаў у Ганны чымсьці нагадвае фатаграфічныя здымкі, якія мы робім на памяць. Ганна таксама фіксуе для памяці, толькі ў выніку атрымлівае аб’ект, які можна ўспрымаць на дотык, згадаўшы паверхню зямлі, па якой яна хадзіла, асаблівы колер апалай лістоты ці пукатыя пагоркі далёкай краіны. Звязаўшы ўражанні ў адно, Ганна пачынае працаваць над сваёй скульптурай. Яна стварае выразную па сілуэце форму, якая графічна ўпісваецца ў прастору, а пасля пачынае працаваць над паверхняй. Мастачка выкарыстоўвае невялікія аптэчныя клізмы, з якіх выдаўлівае пластычную массу тонкімі ніцямі; яна вяжа свой узор, каб ахінуць абстрактную форму — наваствораны краявід — падрабязнымі дэталямі, тонкімі фактурамі і іншым дробным жыццём.

Так і атрымаліся яе «пейзажы» — фіксацыі пэўных месцаў і станаў прыроды.

«Восеньскі краявід» — гэта медытатыўны шпацыр па крохкай лістоце.

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
The Autumn Landscape, 2023. Фота: Фота: Ганна Мядзведзева.

«Кусты» — гэта шар, створаны перапляценнямі галінак.

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
Ганна Мядзведзева. Bushes N 4, 2022. Фота аўтаркі.

«Кастрычнік» — гэта лужыны пад нагамі і голыя дрэвы вакол.

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
Ганна Мядзведзева. Oktober, 2023. Фота аўтаркі.

«Краявід у паўзмроку» — гэта шэрыя структуры, якія ахінаюць нас, калі сыходзіць святло.

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
Ганна Мядзведзева. The Twilight Landscape, 2023. Фота аўтаркі.

«Зімовы краявід» — адзін з самых загадкавых, бо пад покрывам снегу прадметы знікаюць.

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
Ганна Мядзведзева. Winter Landscape, 2021. Фота аўтаркі.

«Жнівень» — гэта каласы ў полі, што нагадваюць жывы арганізм.

У латвійскім Арт-цэнтры Марка Роткі паказалі «Пейзажы» беларускай керамісткі Ганны Мядзведзевай - фотафакт
Ганна Мядзведзева. August, 2023. Фота аўтаркі.

На яе  выставе ў Арт-цэнтры Марка Роткі гледача пагрузілі ў медытатыўную атмасферу.

Штучны туман, загадкавыя гукі, сканцэнтраванае на творах святло… Скульптуры Ганны ў такім антуражы былі падобныя да аб’ектаў невядомага нам свету.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: