На манумент «Радзіма-Маці» ў Кіеве ўстанавілі герб Украіны замест савецкага. Праца яшчэ не завершана, і да Дня Незалежнасці Украіны замест герба СССР з зоркай, сярпом і молатам, які дэмантавалі 1 жніўня, на скульптуры ўжо будзе ўкраінскі трызуб, паведамляюць @suspilnenews.
Напярэдадні ўвечары, 5 жніўня, устаноўку трызубца перанеслі праз моцны вецер. Працы аднавілі сёння а шостай раніцы.
21 ліпеня 2022 года скончылася галасаванне ў аплікацыі «Дія» — «як быць з гербам СССР на шчыце Радзімы-Маці ў Кіеве». 85% адсоткаў прагаласавалі за замену герба СССР на трызуб.
Манумент «Радзімы-Маці» быў узведзены ў 1981 годзе, ён з’яўляецца помнікам навукі і тэхнікі мясцовага значэння. Помнік лічыцца самай высокай манументальнай скульптурай у Еўропе.
Назва гэтага манумента будзе замененая на «Украіну-Маці».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: