6 і 9 сакавіка ў Хельсінкі адбудзецца прэм’ера спектакля «Боршч, або SAMASSA SOPASSA» з удзелам беларускіх акцёраў.
На працягу спектакля ўсе ўдзельнікі разам гатуюць боршч — самы папулярны суп у постсавецкіх краінах. Паралельна пойдзе размова, як нараджаецца і памірае тэатр, што такое цуд нараджэння і здзіўлення мастацтвам тэатра, як стаць адно аднаму больш блізкімі и эмпатычнымі.
Спектакль прапануе абмеркаваць пытанне мовы: як зразумець адно аднаго без ведання мовы.
У спектаклі будуць задзейнічаны гледачы, а таксама тры акцёры — Уладзімір Ушакоў (ён жа аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык), Максім Паўленка і Ціма Кямярайнен.
Спектакль ідзе на беларускай, украінскай і рускай мовах з перакладам на фінскую.
Квіткі можна набыць тут.
Дата: 6 і 9 сакавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: KOM-teatteri Kapteeninkatu 26, Хельсінкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram