У гродзенскага фолк-панк гурта Dzieciuki выйшаў міні-альбом

Альбом «Зямля, агонь да вада» запісваўся ў трох гарадах — Гродне, Кракаве (акардэон) і Варшаве (вакал і бэк-вакал). Вокладку да альбома намалявала дачка лідара гурта Dzieciuki Дар’я Дзянісава, — паведамляе Budzma.

Словы да песень «Тадэвуш Рэйтан» і «Усяслаў Чарадзей» напісаў гродзенскі паэт Дзяніс Жыгавец. Кампазіцыя «Зялёныя палі маёй зямлі» — гэта народная ірландская песня, якую пераклаў паэт Андрэй Хадановіч.

Гурт Dzieciuki ўзнік у 2012 годзе ў Гродне, калі музыкі, што знаходзіліся пад уплывам ірландскага панку, вырашылі стварыць свой беларускі фолк-панк. Тэксты ў асноўным прысвечаныя гісторыі Беларусі.

Па выніках 2014 года гурт атрымаў прэмію «Героі года» ад музычнага партала «Тузін Гітоў».

Да 2020-га года музыкі запісалі тры альбомы. Праца над чацвёртым была перапыненая рэпрэсіямі пасля падзей 2020 года.

Некалькі членаў каманды знайшлі прытулак у Польшчы, дзе з ведама і згоды тых, хто застаўся ў Беларусі, вырашылі працягнуць сваю дзейнасць.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.