У Гродне патрабуюць абмежаваць шматпавярховую забудову раёна непадалёк ад Каложскай царквы

Культура

У Гродне запланаваны новы мікрараён «Залаты», разлічаны на 6 тысяч чалавек. Вышыня будынкаў мяркуецца ад 4 да 19 паверхаў. Ён будзе знаходзіцца непадалёк ад гістарычнага цэнтра і Каложскай царквы.

Адмыслоўцы мяркуюць, што новы мікрараён сапсуе панараму гістарычнага цэнтра Гродна, у тым ліку від на Каложскую царкву. Дарэчы, Каложская царква з’яўляецца адным з самых імаверных кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі, цалкам верагодна, што ўзвядзенне побач шматпавярховага квартала можа негатыўна паўплываць на рашэнне камісіі.

Супраць будаўніцтва новага мікрараёна «Залаты» актывісты стварылі петыцыю, у якой прапануюць не ўзводзіць мікрараён «Залаты» або абмежаваць яго ўзвядзенне будынкамі да шасці паверхаў.

У петыцыі нагадваюць, што Каложская царква горада Гродна стаіць на цяперашнім месцы з XІІ стагоддзя і з’яўляецца ўнікальным помнікам архітэктуры Беларусі не толькі мясцовага ці абласнога значэння, але і нацыянальнага.

«Першае. Гарады XХІ стагоддзя заўжды задумваюцца камфортнымі для ўсяго насельніцтва. Ці лагічна тады даваць доступ для 6 тысяч чалавек бачыць Стары Горад са свайго акна, але прытым перашкаджаць усім астатнім 350 тысячам гродзенцам, якія хочуць насалодзіцца старой архітэктурай гораду? Гэта нерацыянальны паход да урбаністыкі, — паведамляецца ў петыцыі.

Другое. Каля Каложскай царквы зараз знаходзіцца цудоўны парк з выхадам на Нёман. У гэтым самым парку стаяць памятны камень Давыду Гарадзенскаму і памятны знак «Пагоня на Грунвальд». Гэтыя помнікі культуры захоўваюць памяць пра бітву пад Грунвальдам — бітву, якую ў свой час ведала ўся Еўропа. Дзякуючы вялікакняскім ваярам, нашыя продкі фактычна адваявалі нам незалежнасць. Мы павінны захоўваць памяць пра нашыя перамогі.

Перанос знака выглядае сумнеўнай ініцыятывай, а каменняў старажытных у нас увогуле засталося не так ужо і шмат — пры транспартыроўцы ён можа проста страціць сваё аблічча.

Трэцяе. Гродна спрадвеку — еўрапейскі горад. Тое, што ён еўрапейскі, немагчыма ігнараваць. Сучасная архітэктура Еўропы, асабліва ў цэнтрах Старых Гарадоў (калі там нават нешта і будуюць) з’яўляецца істотна адрознай ад прапанаванага варыянту.
Чацвёртае. З турыстычнага пункту гледжання — у Гродна шмат хто ездзіць менавіта з-за яго гістарычнага аблічча, захаванага Старога Гораду, каб пабачыць еўрапейскую архітэктуру.

Гэта — адзін са шляхоў гэта ўсё разбурыць. У доўгатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектывах гэта будзе бескарысна мясцовым уладам».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: