У Гомелі дэмантавалі знакамітае пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада

Культура
Фота: паблік "Гомель. Гісторыя і архітэктура".

У сацсетках гомельцы дзеляцца фотаздымкамі дзіўнай «рэстаўрацыі» вялікага пано «Гомель у часе» аўтараства беларускага мастака-манументаліста Уладзіміра Еўтухова. На выявах бачна, што вядомы ўсім гомельцам роспіс насупраць бібліятэкі імя Герцэна знішчаны. Пры чым гарадскія ўлады не праінфармавалі гараджан, што, урэшце, адбываецца, заўважае Homeldays.org.

На дадзены момант ад пазнавальнай мастацкай работы па вуліцы Савецкай у рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі, канстатуе выданне.

У Гомелі дэмантавалі знакамітае пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада
Так пано выглядае зараз. Фота: паблік «Гомель. Гісторыя і архітэктура».
У Гомелі дэмантавалі знакамітае пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада
Так пано выглядала раней. Фота: darriuss.livejournal.com.

Пано «Гомель у часе» было створанае ў 1990-х гадах гомельскім мастаком Уладзімірам Еўтуховым у самым цэнтры горада — аўтар рэалізаваў сваю творчую задуму дзякуючы перамозе ў адмысловым конкурсе Дзяржаўнага фонду. У творы аўтар адлюстраваў найважнейшыя вехі гісторыі горада, пачынаючы з дня заснавання і заканчваючы актуальным часам.

Прычым гэта не адзіная манументальная праца мастака ў горадзе. Уладзімір Еўтухоў працаваў над інтэр’ерамі, вітражамі, роспісамі — у будынку чыгуначнага вакзала, Палацы моладзі «Гомсельмаш», Палацы культуры шклозавода імя Ламаносава, абласной бальніцы, радыёлагічным цэнтры, адміністрацыйным будынку Упраўлення ўнутраных спраў, аб’яднанні «Ратон», шпіталі для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. То бок гаворка ідзе адзін з найвядомых твораў слыннага гомельскага аўтара.

Спадзяемся, што пано Уладзіміра Еўтухова не паўторыць лёс шматлікіх манументальных дэкаратыўных работ у Гомелі, якія былі знішчаныя падчас «рэстаўрацый», дадае Homeldays.org.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: