19 кастрычніка мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску сумесна з Інкубатарам суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку.
Заснавальніцы Dzivne Ксенія Логавая і Яна Каспяровіч, беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай культурнага ўзаемадзеяння і пераўтварэння старога трамвайнага дэпо.
У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца.
На адкрыцці ўсе ўдзельнікі гэтага маштабнага культурнага праекта падпішуць свае работы, раскажуць больш пра кожную, а таксама прапануюць гасцям стварыць адну сумесную работу. Пасля чаго ўсе госці могуць наведаць майстэрню Dzivne, абмеркаваць будучыя культурныя праекты для Гданьска і магчымыя калабарацыі, а таксама пазнаёміцца бліжэй.
Дата: 19 кастрычніка
Час: 15:00
Месца: Гданьск, Kurza, 1.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram