У гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну «BY TEATR» пакажа дабрачынны спектакль

Культура
На фестывалі "Art weekend". Фота: trwarszawa.

Незалежны тэатральны калектыў «BY TEATR» разам з Музеем вольнай Беларусі і Домам творцаў у гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24 і 25 лютага пакажа дакументальны спектакль «How are you?»

Усе сабраныя падчас паказу сродкі будуць пералічаныя на дапамогу «Цэнтру для перасяленцаў горада Херсона».

У гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну «BY TEATR» пакажа дабрачынны спектакль
«How are you?» – дакументальны тэатральны праект пра вайну на Украіне вачыма мірнага насельніцтва. Тут і гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Германіі, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю. Галасы ўкраінскіх і беларускіх герояў супастаўляюцца з выказваннямі чалавека, які дзесьці ў Расеі глядзіць вайсковую прапаганду, не ведаючы, што ягоны сын памірае на Маскоўскім крэйсеры.

Спектакль выконваецца на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах з польскімі субтытрамі.

Квіткі тут.

Даты: 24-25 лютага

Час: 19.00

Месца: Foksal 11, Warszawa, Музей вольнай Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: