У Філадэльфіі адкрылася пляцоўка для беларусаў — Belarus FREEDOM House

Учора, 28 снежня, у Філадэльфіі, на базе гасціннага Somerton Welcome Center, адкрыў свае дзверы офіс Belarus FREEDOM House.

«Гэта офіс, створаны Беларусамі для Беларусаў і ўсіх, хто падтрымлівае беларускія і амерыканскія каштоўнасці: Свабоду, Роўнасць, Незалежнасць i Узаемадапамогу, — пазначаюць свае каштоўнасныя арыенціры арганізатары суполкі. — Belarus FREEDOM House — гэта месца, дзе можна будзе знайсці дапамогу, новых сяброў і, вядома, магчымасць дапамагчы іншым людзям».

Падкрэсліваецца, што офіс з’яўляецца аб’яднаннем трох суполак: Belarus FREEDOM-Philadelphia, Беларусы Филадельфии, Association of Belarusians in America (ABA) i Грамадскага Руху Краiна для Жыцця.

У прыярытэтах аб’яднання:

  • Адаптацыя новых імігрантаў;
  • Забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкай новапрыбылых;
  • Развіццё і папулярызацыя беларускай культуры ў ЗША;
  • Падтрымка дэмакратычнага руху ў Беларусі;
  • Дапамога палітычным зняволеным у Беларусі.
Падчас адкрыцця Belarus FREEDOM House. Фота: facebook.com/amwisniewski.

Адрас Belarus FREEDOM House: Somerton Welcome Center at 10151 Bustleton Ave., Philadelphia PA 19116.

Падрабязней — тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!