У Бруселі прэзентавалі і абмеркавалі кнігу фатографа з Беларусі Аляксея Казанцава «Relaxing Chamber» ў фотагалерэі «L’Enfant Sauvage», дзе апошнія дні праходзіць персанальная выстава аўтара.
Першая прэзентацыя кнігі адбылася яшчэ на выставе фотакніг Polycopies у Парыжы 9-13 лістапада летась.
«Relaxing Chamber» — гэта серыя фатаграфій, што пастаянна дапаўняецца. Яна абяднаная адной тэмай: ідэяй свядомасці ў людзей і жывёл. Выявы ўяўляюць сабой матывы чалавечых постацей і фрагменты формаў жывёл, часта не адразу пазнавальных, бо відаць толькі кіпцюры і шчупальцы, якія тырчаць вонкі, застылыя ў стане спакою.
І ёсць людзі, акружаныя чорнай пустэчай, нейкія з іх здаюцца спячымі, нейкія ў экстатычным трансе, іншыя ў сузіранні.
Праект развіваецца вакол доследаў чалавечай псіхікі і звязаны з архетыповай сімволікай жывёл у калектыўнай неўсвядомленай памяці, гіпнатычным станам, змененымі станамі свядомасці ў трансе і звязанымі з імі з’явамі, такімі як пачуцці эйфарыі, ізаляцыі і дысацыяцыі ў паўсядзённым жыцці.
«Relaxing Chamber» — гэта кантэйнер з вельмі высокай вільготнасцю. Калі насякомыя паміраюць, развіваецца трупнае адубенне, якое часта прыводзіць да дэфармацыі цела. У такіх выпадках выкарыстоўваецца «Relaxing Chamber», каб зрабіць іх гнуткімі і прыдатнымі для калекцыянавання.
Аляксей Казанцаў (Слуцк, Беларусь, 1975) — мастак-візуаліст, які працуе ў сферы фатаграфіі. Жыве і працуе ў Антверпене, Бельгія. Вывучаў фатаграфію ў Каралеўскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў Антверпена. Яго працы інтуітыўна вынікаюць з візуальнай спадчыны архетыповых вобразаў, яны звязаны з калектыўнай неўсвядомленай памяццю, з доследамі гіпнатычных станаў, трансу, памежных станаў розуму. Мастак, выкарыстоўваючы змененыя перспектывы і скажонае бачанне, прымушае адчуць дэзарыентацыю і распазнаць звышнатуральнае.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: