Сёння, 8 мая, Літаратурны калоквіум Берліна (Literarisches Colloquium Berlin) запрашае на беларускую вечарыну «Беларусь перакуленая» з удзелам фатографкі Вольгі Бубіч, пісьменніцы і паэткі Вольгі Гапеевай і паэта Дзмітрыя Строцава.
Будзе гутарка пра Беларусь сапраўдную і ўяўную, перакуленую ды розную іншую, а таксама фотаздымкі і вершы.
Фатографка і навуковая супрацоўніца ICORN Вольга Бубіч пакажа серыю фатаграфій, прысвечаную тэме памяці, «Мастацтва (не)забываць». Працы іншых беларускіх аўтараў можна будзе паглядзець на выставе — DRIFTING ACCUMULATION MINSK, якая закранае тэмы мовы, перакладу, памяці і гарадской прасторы.
Мадэратар — перакладчык беларускай літаратуры Томас Вайлер.
Дата: 8 мая
Час: 19.30 (час мясцовы)
Месца: Literarisches Colloquium Berlin, Am Sandwerder, 5, Берлін
Квіткі коштам 5 і 8 еўра можна набыць па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram