У Беластоку ў хабе «Новая зямля» выкладчыца і папулярызатарка фізікі Святлана Волчак прэзентавала навукова-папулярны часопіс Pamyłka.
PAMYŁKA – гэта навукова-папулярны зін на беларускай мове, які распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі.
Ідэя стварыць беларускамоўны самвыдат-часопіс пра навуку з’явілася з прычыны таго, што ў Беларусі і за яе межамі няма сваіх перыядычных выданняў пра навуку, а беларуская мова знаходзіцца на ўзбочыне навуковай думкі…
Ідэя нарадзілася паўтары гады таму, члены каманды пачалі пісаць артыкулы самі і шукаць тых, хто хоча далучыцца і пісаць пра натуральныя навукі: фізіку, хімію, біялогію, а таксама пра матэматыку і сумежныя тэмы.
PAMYŁKA — адкрыты праект. Можна дасылаць артыкулы пра навуку, зрабіць ілюстрацыі да іх, а можна стаць часткай супольнасці рэдактараў.
Данэйт, які збірае рэдакцыя, ідзе на ўзнагароджанне рэдактараў, мастакоў і іншых стваральнікаў зіна. Ён патрэбны, каб выданне было перыядычным і ўстойлівым.
Зін з’яўляецца прыкладам капілэфт праекта. Дзяліцца зінам можна і трэба!
Усе ўласныя матэрыялы распаўсюджваюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution – Share Alike. Атрыбуцыя (Attribution) значыць, што калі вы бярэце матэрыялы з зіна, вам трэба пазначыць аўтара матэрыяла, такім чынам аддаць яму гонар. Дзяліцца на тых жа ўмовах (Share Alike) значыць, што калі вы захочаце ўзяць нейкі матэрыял і перарабіць яго, то вы вінны зрабіць ваш вытворны твор таксама вольным пад гэтай жа ліцэнзіяй. Такім чынам захоўваецца свабода і пашыраюцца веды.
Набыць першы нумар у друкаваным варыянце ці зрабіць данэйт за pdf-версію можна па спасылцы.
Другі нумар PAMYŁKA ZIN яшчэ рыхтуецца да друку. У ім узяла ўдзел вялікая колькасць мастакоў. Абяцаюць надрукаваць круты графічны комікс ад @sveta.volchak. Таксама запрашаюць мастакоў маляваць ілюстрацыі да артыкулаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram