У Беластоку прэзентавалі першы нумар навукова-папулярнага часопіса PAMYŁKA 

Культура

У Беластоку ў хабе «Новая зямля» выкладчыца і папулярызатарка фізікі Святлана Волчак прэзентавала навукова-папулярны часопіс Pamyłka.

PAMYŁKA – гэта навукова-папулярны зін на беларускай мове, які распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі.

Ідэя стварыць беларускамоўны самвыдат-часопіс пра навуку з’явілася з прычыны таго, што ў Беларусі і за яе межамі няма сваіх перыядычных выданняў пра навуку, а беларуская мова знаходзіцца на ўзбочыне навуковай думкі…

Ідэя нарадзілася паўтары гады таму, члены каманды пачалі пісаць артыкулы самі і шукаць тых, хто хоча далучыцца і пісаць пра натуральныя навукі: фізіку, хімію, біялогію, а таксама пра матэматыку і сумежныя тэмы.

PAMYŁKA  — адкрыты праект. Можна дасылаць артыкулы пра навуку, зрабіць ілюстрацыі да іх, а можна стаць часткай супольнасці рэдактараў.

Данэйт, які збірае рэдакцыя, ідзе на ўзнагароджанне рэдактараў, мастакоў і іншых стваральнікаў зіна. Ён патрэбны, каб выданне было перыядычным і ўстойлівым.

Зін з’яўляецца прыкладам капілэфт праекта. Дзяліцца зінам можна і трэба!

Усе ўласныя матэрыялы распаўсюджваюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution – Share Alike. Атрыбуцыя (Attribution) значыць, што калі вы бярэце матэрыялы з зіна, вам трэба пазначыць аўтара матэрыяла, такім чынам аддаць яму гонар. Дзяліцца на тых жа ўмовах (Share Alike) значыць, што калі вы захочаце ўзяць нейкі матэрыял і перарабіць яго, то вы вінны зрабіць ваш вытворны твор таксама вольным пад гэтай жа ліцэнзіяй. Такім чынам захоўваецца свабода і пашыраюцца веды.

Набыць першы нумар у друкаваным варыянце ці зрабіць данэйт за pdf-версію можна па спасылцы.

Другі нумар PAMYŁKA ZIN яшчэ рыхтуецца да друку. У ім узяла ўдзел вялікая колькасць мастакоў. Абяцаюць надрукаваць круты графічны комікс ад  @sveta.volchak. Таксама запрашаюць мастакоў маляваць ілюстрацыі да артыкулаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: