На выставе Grand Press Photo пакажуць 48 асобных фатаграфій, 11 фотарэпартажаў, пяць дакументальных праектаў, восем адзіночных фатаграфій і тры фотарэпартажы ў катэгорыі «Маладая Польшча». Гэтыя працы выйшлі ў фінал конкурсу прэсавай фатаграфіі, у якім журы ўзначаліў амерыканскі фотажурналіст, шасціразовы пераможца World Press Photo — Амі Вітале.
Адкрыццё адбудзецца 9 студзеня 2023 года ў 18:00 у фае кінатэатра Forum (уваход вольны).
Выставу можна ўбачыць з 9 па 31 студзеня ў Беластоцкім культурным цэнтры.
Фатаграфіяй года польскага конкурсу быў названы здымак Войцэха Гжэндзінскага (для The Washington Post), на якой Ірына Манюкіна грае на піяніна ў сваім нядаўна разбомбленым расійцамі доме ва Украіне.
На выставе таксама можна ўбачыць некалькі фатаграфій (з тузіна дасланых) Дзмітрыя Казацкага «Арэста», аўтара фатаграфій са сховішчаў металургічнага камбіната Азоўсталь у Марыупалі, Украіна. Яго называлі нефармальным фатографам Азоўскага палка або «вачыма Азова», у верасні 2022 года ён быў вызвалены з расійскага палону.
Дарэчы, фатаграфія Дзмітрыя Казацкага стала адной з лепшых у 2022 годзе па дадзеных брытанскага выдання The Guardian.
Польскі нацыянальны конкурс рэпарцёрскай фатаграфіі Grand Press Photo праводзіцца з 2005 года. Цяпер выстава лепшых прац польскай рэпартажнай фатаграфіі вандруе па Польшчы.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: