Маладой творчай сям’і Антона і Вольгі Шніп патрэбна дапамога, — піша «Вясна»
Мультыінструменталіста, саўндпрадзюсара Антона Шніпа затрымалі 2 жніўня 2021 года разам з іншымі музыкамі гурта Irdorath (Надзеяй і Уладзімірам Калачамі, Пятром і Юліяй Марчанкамі) на лецішчы пад Мінскам. У снежні 2021 года Антона Шніпа асудзілі на паўтара года калоніі. Тэрмін ён адбываў у Наваполацкай калоніі № 1.
Пасля гэтага ён разам са сваёй жонкай Вольгай вымушана з’ехаў з Беларусі.
Вольга і Антон пазнаёміліся ў 2015 годзе ў Мінску і разам рабілі музычныя праекты. Вольга піша песні, музыку, малюе, спявае і выкладае спевы. Антон прафесійны гукарэжысёр, музыкант і кампазітар. Разам яны ладзяць музычны праект «OliA», які выпусціў ужо тры альбомы. А ў 2018 годзе Антон запісаў і свой першы сольны альбом – «The Way Home». Калі Антон быў у калоніі, яны пажаніліся.
Цяпер пара знаходзіцца ў Польшчы. Яны сутыкнуліся са складанасцямі эміграцыі і матэрыяльнымі праблемамі.
Гэты збор дапаможа ім лепш уладкавацца ў новай краіне, знайсці сабе жытло, набыць кампутар і клавішы, каб далей працаваць і прафесійна займацца музыкай.
Дапамагчы можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram