Тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Рашэннем суда Партызанскага раёну Менску ад 28 лістапада 2024 года тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Нагадаем, што ў галоўных мэтах Беларускага інстытута публічнай гісторыі — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Каманда Беларускага інстытута публічнай гісторыя просіць падпішчыкаў з Беларусі адпісацца ад канала у мэтах бяспекі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!