Рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 28 лістапада 2024 года тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Нагадаем, што ў галоўных мэтах Беларускага інстытута публічнай гісторыі — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
Каманда Беларускага інстытута публічнай гісторыі просіць падпісантаў з Беларусі адпісацца ад канала ў мэтах бяспекі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram