Тэатральны фестываль у Познані «Другая спроба» будзе прысвечаны андэграўнднаму тэатральнаму руху беларускіх і ўкраінскіх імігранцкіх суполак

Культура
спектакль «Solitude» Тэатра "Эмігрант". Фота: facebook/teatr.emigrant

19 верасня ў Познані пачнецца «Другая спроба» — цыкл мерапрыемстваў у фармаце фестывалю, якія маюць на мэце прадэманстраваць андэграўндны тэатральны рух сярод імігранцкіх суполак (Беларусь, Украіна).

Назва фестывалю адсылае да «другой спробы», то-бок да пошуку свайго месца на эміграцыі, але таксама і да спробаў працягнуць перарваныя мастацкія кар’еры. Фестываль павінен стаць прасторай для інтэграцыі, узаемнага натхнення і супрацоўніцтва з польскім мастацкім асяроддзем, прычым акцэнт будзе зроблены на супольнасць тэатральнага мастацтва.

У праграме: перфарматыўныя чытанні, лекцыі пра сучасны беларускі тэатр, перформанс «Exi(s)t» Вольгі Кебас, спектакль «Solitude» Тэатра «Эмігрант».

Праграма чытак складаецца з чатырох актуальных беларускіх п’ес, напісаных за апошнія некалькі гадоў, пачынаючы з канца 2020 года. Дзве п’есы непасрэдна прысвечаны падзеям 2020 года, дзе героі тэкстаў прабуюць асэнсаваць і перажыць гэтыя падзеі. Адзін з твораў пра досвед эміграцыі, пра тыя праблемы, з якімі людзі сутыкаюцца падчас адаптацыі ў новай для іх краіне. Яшчэ ў адной п’есе разглядаюцца магчымыя наступствы мігранцкага крызісу, створанага цяперашняй уладай Беларусі на мяжы з Польшчай.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Фонд «Barak Kultury». Партнёр мерапрыемства — бібліятэка Рачыньскіх у Познані.

Расклад тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: