Тэатральная група «Купалаўцы» выклала другую частку «Дзённікаў эміграцыі»

Культура
Скрын відэа.

У верасні дзякуючы сродкам, атрыманым ад продажу мастацкіх твораў на дабрачынным аўкцыёне, які зладзілі Лявон Вольскі і Юры Стыльскі, у Купалаўцаў з’явілася магчымасць прэзентаваць свой новы праект — “Дзённікі эміграцыі” паводле тэкстаў, сабраных у часопісе “Мінкульт”.

Адзін з нумароў часопіса быў прысвечаны эміграцыі. Урыўкі раманаў, аповеды, дзённікі, лісты — акцёры выбралі ўрыўкі з гэтага матэрыялу і зладзілі мастацкія чытанні, якія выклалі на сваім Ютуб-канале.

Цяпер выйшла другая частка “Дзённікаў эміграцыі”.

«Мы захацелі расказаць аб жыцці ў эміграцыі, якое б яно ні было. Не варта і казаць, што да ліку эмігрантаў часам належаць нават тыя, хто не пакідаў свайго кутка», — паведамляецца ў анонсе.

Такім чынам, гэты праект закранае і ўнутраную эміграцыю, і таму яго зразумеюць беларусы па абодва бакі мяжы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: