Светлана Тихановская обратилась к представителям ООН от имени беларусов. Она призвала сохранить Беларусь в числе приоритетов ООН, призвала суды ООН начать разбирательства против беларусского режима, а Совет Безопасности ООН — включить Беларусь в порядок дня.
«Беларуская дзяржава больш не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі. Яна ўжо пазбавіла людзей права звяртацца ў суды ААН, якія заўжды былі апошняй і адзінай інстанцыяй у пошуках справядлівасці. Асноўныя прынцыпы ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі сістэматычна парушаюцца. Мабыць, няма ніводнай хартыі ААН, якая не была б парушаная рэжымам Лукашэнкі. Ён не прадстаўляе беларускі народ і павінен быць выключаны з форумаў ААН.
Я прашу Арганізацыю Аб’яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных. Я заклікаю суды ААН пачаць разбіральніцтвы супраць рэжыму ў Мінску. Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці.
Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа», — заявила Тихановская.