Тихановская назвала приоритеты демократических сил Беларуси

Светлана Тихановская выступила перед делегатами Координационного совета и назвала семь приоритетов беларусских демократических сил. Среди них — защита независимости Беларуси, визуализация Новой Беларуси, поддержка репрессированных, привлечение виновных к ответственности, в том числе по универсальной юрисдикции, помощь беларусам в изгнании.

«Візуалізацыя Новай Беларусі павінна стаць нашым першым прыярытэтам. Мы павінны даць адказы на пытанні: «Што будзе пасля Лукашэнкі? Па якой Канстытуцыі будуць адбывацца новыя выбары? Як будуць выглядаць рэформы ў эканоміцы?».

Другі прыярытэт — гэта падтрымка рэпрэсіраваных ужо сёння. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсіраваным, і разлічваем на дапамогу беларускага бізнесу за мяжой.

Трэці — прыцягненне вінаватых да адказнасці. ААН прызнала, што ў Беларусі адбываюцца злачынствы супраць чалавечнасці. Мы будзем дабівацца адкрыцця спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Дабівацца адкрыцця спраў у Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

Чацвёрты – дапамога беларусам у выгнанні. Пасля новага дэкрэта тысячы беларусаў апынуцца без пашпартоў і дакументаў. Мы дабіваемся, каб пратэрмінаваныя пашпарты прызнавалі за сапраўдныя, выдавалі больш працяглыя віды на жыхарства. І вядома, рыхтуем да выдачы новы беларускі пашпарт.

Пяты – умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Папулярызаваць беларускую мову, сапраўдную гісторыю. Адкрываць школкі за мяжой і запускаць праекты дыстанцыйнай адукацыі для тых, хто ў Беларусі.

Шосты – інфармацыйна-асветная праца. Неабходна супрацьдзейнічаць прапагандзе. Ствараць каналы для распаўсюджання праўдзівай інфармацыі.

Сёмы прыярытэт, і магчыма, самы важны – абарона незалежнасці Беларусі. Працуем над тым, каб арганізаваць слуханні ў Радзе бяспекі ААН», — заявила Тихановская.

Тихановская также обратилась к беларусам внутри страны и призвала их не опускать руки и находить безопасные формы демонстрации своего несогласия с происходящим. Тихановская поддержала идею проведения выборов в Координационный совет и заявила о готовности проекта концепции переходного периода. Его собираются представить на общественное обсуждение в ближайшие недели.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!