Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем: Наша моц у святле, веры і падтрымцы

Новости
Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем, нагадаўшы, што шмат хто з беларусаў не можа быць побач з роднымі ў гэты дзень.

Прыводзім тэкст віншавання палітыка:

«Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі.

Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень.

Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Нашa моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц – дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: