Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт

Главное
Мэр горада Утрэхта Шарон Дэйксма ўручае ўзнагароду Святлане Алексіевіч на Міжнародным літаратурным фестывалі ILFU. Фота: ​Maarten Mooijman.

Святлана Алексіевіч стала лаўрэаткай міжнароднай ганаровай прэміі ад буйнога Міжнароднага літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах. Учора ўвечары пачэсную ўзнагароду — пярсцёнак Belle van Zuylen ring — на літаратурным форуме ёй уручыла мэр горада Утрэхта — Шарон Дэйксма. «Літаратура — гэта сродак поліфаніі, як аніякі іншы», — павіншавала спадарыня Шарон беларускую нобелеўскую лаўрэатку, падкрэсліўшы «шматгалоссе» творчасці пісьменніцы. Пярсцёнкам імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylen), названым у гонар галандска-швейцарскай аўтаркі, адзначаюцца літаратары, чыя творчасць мае вялікае грамадскае значэнне.

Узнагароджанне Святланы Алексіевіч адбылося ў межах фестывальнага ўікенда ILFU — культурнай падзеі «Даследуючы гісторыю»». Можна сказаць, што арганізатары фэсту падрыхтавалі адмысловую праграму, прысвечаную Беларусі, кульмінацыяй якой стала ўзнагароджанне літаратаркі.

Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Фота: ​Maarten Mooijman.

Так, у межах праграмы, арганізаванай у супрацоўніцтве з ПЭН-клубам Нідэрландаў, адбылася дыскусія нідэрладскага гісторыка і журналісткі Франкі Гумельс і беларускай паэткі, пісьменніцы Юлі Цімафеевай — у ёй аўтаркі абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, пісьменніцкую дзейнасць Святланы Алексіевіч і актывізм.

Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Юля Цімафеева і Франка Гумельс падчас дыскусіі. Фота: ​Maarten Mooijman.

Гэтаксама асобнай доўгачаканай імпрэзай сталася публічная лекцыя Святланы Алексіевіч у «Герцы».

«Я ня думаю, што цяпер буду ўдавацца ў бягучыя праблемы: пандэмія каронавірусу, вайна ва Ўкраіне, хісткая дэмакратыя… Я магу толькі расказаць вам, як я пішу новую кнігу. Як я шукаю новыя словы для ўсяго ў гэтым новым свеце, у якім мы цяпер жывем», — цытуе словы аўтаркі «Час сэканд-хэнд», «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавых хлопчыкаў» ды іншых вядомых твораў каманда фестывалю.

Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Публічная лекцыя Святланы Алексіевіч у TivoliVredenburg. Фота: ​Maarten Mooijman.
Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Фота: ​Maarten Mooijman.

«Вашы кнігі паказваюць, што голас, голас асобы, можа даць штуршок гісторыі, якога ніхто не чакае», — сказала пра творчасць беларускай аўтаркі падчас імпрэзы галандска-беларуская пісьменніца Ліза Віда (Lisa Weeda).

Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Фота: ​Maarten Mooijman.

Гэтаксама на форуме адбылася аўтограф-сесія Святланы Алексіевіч атрымаць аўтограф беларускай аўтаркі выстройваліся чэргі.

Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Аўтограф-сесія беларускай пісьменіцы. Фота: ​Maarten Mooijman.
Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Фота: ​Maarten Mooijman.

З 2019 года прэмія Belle van Zuylen ring уручаецца пісьменнікам, якія ў сваіх творах актыўна закранаюць сацыяльныя тэмы. Раней пярсцёнак, названы ў гонар сусветна вядомай Утрэхцкай пісьменніцы Бэль ван Зёйлен (1740-1805), якая ў сваёй творчасці надавала вялікую ўвагу роўнасці і эмансіпацыі, атрымалі Чымаманда Нгозі АдычыМаргарэт Этвуд і Алена Феррантэ. Пярсцёнак, распрацаваны мастачкай і ювелірам Карын Віхерс, з’яўляецца сумеснай працай муніцыпалітэта Утрэхта і ILFU.

Святлана Алексіевіч атрымала ганаровую прэмію літаратурнага фестывалю ILFU у Нідэрландах — пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен — фотафакт
Фота: ​Maarten Mooijman.

ILFU — найбуйнейшы літаратурны фестываль у Нідэрландах, які доўжыцца два тыдні, прадстаўляе больш за 200 аўтараў і набірае больш за 20 000 наведвальнікаў. Фестываль зарадзіўся ў 1980 годзе, калі ў канцэртнай зале TivoliVredenburg ва Утрэхце на 2000 месцаў была арганізавана першая вечарына галандскай паэзіі (Nacht van de Poëzie). Нягледзячы ні на што, мерапрыемства, якое доўжылася 8 гадзін да самай раніцы, прыцягнула тысячы наведвальнікаў. За дзесяцігоддзі ILFU фестываль ператварыўся ў адно вялікае свята літаратуры, якое ахоплівае мноства жанраў: ад паэзіі да публіцыстычнай літаратуры, ад якасных фільмаў да літаратурнага тэатра і апавядальнага візуальнага мастацтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: