На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явілася інфармацыя пра ўдзел супрацоўнікаў нацыянальнай, публічных і бібліятэк ВНУ Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Салігорска, Полацка ў новым праекце ўрада Санкт-Пецярбурга “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”.
«Праграма, распрацаваная Камітэтам па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга сумесна з Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкай імя Уладзіміра Маякоўскага, накіравана на павышэнне прафесійнага ўзроўню рускамоўных кадраў бібліятэчных устаноў за мяжой, папулярызацыю рускай мовы і ўмацаванне культурных сувязей», — пазначаецца ў справаздачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праект рэалізуецца з 22 па 29 кастрычніка, ён сабраў у Санкт-Пецярбургу бібліятэкараў краін Садружнасці незалежных дзяржаў і Паўднёвай Асеціі.
На расійскіх сайтах пададзена крыху іншая інфармацыя, чым у бібіліятэчнай справаздачы. Напрыклад, «Россотрудничество», якое з’яўляецца адным з арганізатараў гэтага праекта, піша: «Супрацоўнікі рускамоўных бібліятэк Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі і Паўднёвай Асеціі сталі ўдзельнікамі праграмы прафразвіцця «Нашы бібліятэкі. Руская мова як родная», якая стартавала ў Санкт-Пецярбургу».
З якога часу Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала рускамоўнай, на яе сайце не паведамляецца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: