Петыцыю за ўключэнне маўленчага вываду стварыў праект BAJU BAJ.
Беларуская мова — адзіная мова сярод краінаў-суседзяў, маўленчы вывад на якой не падтрымліваецца ў Google Translate, таму немагчыма праслухаць тэкст па-беларуску, уведзены ў Google Translate або перакладзены сэрвісам.
Мэта петыцыі — сабраць 100 000 подпісаў, пасля чаго ініцыятары збіраюцца напісаць камандзе Google Translate, каб «ласкава папрасіць іх даць маўленчы вывад на беларускай мове, што пашырыць моўную даступнасць, дасць нам магчымасць захавання мовы, а таксама заахвоціць выкарыстанне роднай мовы сярод маладых беларусаў».
Падпісаць петыцыю можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: