Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» абвесціла конкурс сцэнарыяў для вытворчасці ігравой стужкі пра беларускую школу і настаўнікаў. Мэта конкурсу — здымкі кінатвора, «які будзе раскрываць «гісторыю поспеху» настаўніка, ствараць яго пазітыўны вобраз і павышаць прывабнасць педагагічнай працы».
Плануецца, што ў вытворчасць карціна запусціцца ўжо ў 2024-2025 гадах.
Міністэрства культуры чакае сінопсісы сцэнарыяў па заяўленай тэме да 15 лютага. Падкрэсліваецца, што заяўкі будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях:
Нагадаем, што ў мінулым годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Аляксандрам Яфрэмавым была знятая карціна пра дактароў «Ліст чакання». У цэнтры яе ўвагі — «сацыяльна-актыўная пазіцыя сучасных дактароў, патрыётаў і прафесіяналаў, якія робяць свой выбар, кіруючыся памкненнем развіваць айчынную медыцыну да магчымага высокага ўзроўню».
18 чэрвеня 2023 года стужка выйшла ў кінапракат Беларусі. Колькі зарабіла сацыяльная драма пра «маральны выбар дактароў» — кінастудыя даных не прадастаўляла.