Як адзначаецца на сайце «Кінавідэапраката», у аснову карціны Аляксандра Яфрэмава ляглі рэальныя падзеі, а прататыпамі герояў сталі лекары цэнтра «Кардыялогія».
Сёння, 14 чэрвеня, у кінатэатры «Масква» адбудзецца адмысловы паказ стужкі для медыцынскіх работнікаў. 12 чэрвеня фільм, створаны на кінастудыі «Беларусьфільм», дэманстравалі ў Гродне.
Анатацыя да новай працы Аляксандра Яфрэмава, аўтара такіх фільмаў як «Давай ажэнімся», «Дунечка», «Павадыр», «Снайпер. Зброя адплаты», серыяла «Танкіст» ды іншых праектаў, гучыць так:
«Фільм расказвае пра лёсы дактароў нашай краіны, пра іх складаную прафесію, пра стасункі на працы і ў сям’і ў нялёгкі для ўсіх час. У цэнтры ўвагі – сацыяльна-актыўная пазіцыя сучасных дактароў, патрыётаў і прафесіяналаў, якія робяць свой выбар, кіруючыся памкненнем развіваць айчынную медыцыну да магчымага высокага ўзроўню».
На прэм’еры ў Гродне рэжысёр, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў распавёў пра задачы сучаснага кіно:
— Много [сегодня снимается] мелодраматических картин, но задача кино современного, как и драматургии и литературы, – рассказ о том, какие мы, что нас волнует, что, наоборот, не волнует, что любим, что ненавидим, к чему стремится. Там [в фильме] есть кадры, которые я взял из хроники того, что сейчас происходит в Украине… То, что происходит вокруг нас сегодня, я уверен, требует от нас совершенно иной эмоциональной дисциплины и понимания того, в какое время мы живем, — заявіў Аляксандр Яфрэмаў.
У стужцы ў адным з эпізодаў з’явіцца Генадзь Аўсяннікаў.
У галоўных ролях задзейнічаны: Дзмітрый Мухін, Анастасія Васільева, Дзмітрый Сутырын, Валерыя Арланава, Юлія Вярхоўская, Вераніка Грыгаровіч, Сяргей Лапаніцын, Тамара Міронава, Ірына Мароз, Ігар Падлівальчаў, Антон Жукаў, Арцём Давідовіч…
Адзначаецца, што ў кіно здымаецца шмат маладых ацёраў.
Плануецца, што «Ліст чакання» атрымае і тэлевізійную версію.
Сёння ж кошт квітка на кінапрэм’еру ад «Беларусьфільма» — 10 рублёў. У рэспубліканскім пракаце драма пра дактароў будзе ісці з 18 па 30 чэрвеня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram