Стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань збірае сродкі на альбом «101 пераўвасабленне: захапляльнае падарожжа праз мастацтва»

Культура
Арт-рэпліка на гравюры "Гусляр" Барыса Заборава ў выкананні Уладзіміра Шчэрбаня. Фота: facebook.com/vladimir.shcherban.

Беларускі актор і рэжысёр, аўтар нашумелага праекта «The Art life Project» Уладзімір Шчэрбань вырашыў падсумаваць плён сваёй працы па стварэнні арт-рэплік выхадам адмысловага альбома «101 пераўвасабленне: захапляльнае падарожжа праз мастацтва» («101 recreations: An Immersive Journey Through Art»). У яго ўвойдуць 101 найцікавейшая арт-рэпліка, створаная Уладзімірам на палотны сусветных і беларускіх мастакоў за апошнія чатыры гады, а гэтаксама эксклюзіўныя інтэрв’ю з творцамі.

«У мяне ёсць выдатная ідэя ідэальнага падарунка на будучыя святы, — звярнуўся да сваіх сяброў і прыхільнікаў рэжысёр. — Нягледзячы на ўсе турбулентнасці, якія мы перажываем, я прапаную вам святкаваць жыццё сродкамі мастацтва, даступнымі ўсім нам. Гэта тое, чым я так горача займаўся ў маіх мастацкіх арт-рэпліках на працягу апошніх 4 гадоў.

Я хацеў бы адзначыць гэты хвалюючы юбілей разам з вамі. Вось чаму я запускаю краўдфандынгавую кампанію, каб надрукаваць абмежаваны выпуск, які складаецца са 101 майго лепшага ўзнаўлення мастацтва ад Да Вінчы, Мадыльяні і Караваджа да Жэрара Дзюбуа, Мігеля Альмагра, Сяргея Рымашэўскага і многіх іншых выдатных сучасных мастакоў, якія ласкава пагадзіліся выкарыстаць свае творы для альбома. І нават больш: у кніге будуць эксклюзіўныя інтэрв’ю з мастакамі, эсэ і адмысловая серыя юбілейных мастацкіх арт-рэплік, распрацаваная адмыслова для выдання».

Стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань збірае сродкі на альбом «101 пераўвасабленне: захапляльнае падарожжа праз мастацтва»
Арт-рэпліка Уладзіміра Шчэрбаня на карціну мастачкі Марэўны «Марк Шагал». Фота: фэйсбук Уладзіміра Шчэрбаня.

Беларуска-брытанскі актор і рэжысёр Уладзімір Шчэрбань захапіўся стварэннем арт-рэплік у 2019 годзе, у час пандэміі, калі на паўзу была паўстаўлена дзейнасць яго тэатра. Лічы, дзеля жарту, рэжысёр пачаў ствараць арт-рэплікі на творы мастацтва, далучыўшыся да адмысловай групы ў сацсетках, пакуль… Пакуль захапленне нечакана не перарасло ў паўнавартасны праект з колам сваёй публікі і гледачоў. Пры тым, што рэжысёр рабіў пераўвасабленні вядомых карцін і скульптур з дапамогай падручных сродкаў. Але справа, вядома, у іншым – у шчырым захапленні і адданасці ідэі стварэння цэлага свету ў адной рэпліцы-фатаграфіі. З 2023 года Уладзімір Шчэрбань дадаў у сваю калекцыю і арт-рэплікі на творы беларускіх мастакоў са збору Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. Гэтаксама актор запусціў You-Tube-канал, у якім бярэ інтэрв’ю з супрацоўнікамі Скарынаўскай бібліятэкі, распытваючы іх пра «перліны» мастацкай калекцыі беларускай інстытуцыі.

На дадзены момант на Ko-fi.com сабрана 35% ад патрэбнай сумы ў 2500 фунтаў на публікацыю альбома. Далучыцца да кампаніі можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: