Стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» з’явіцца на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

23-26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У яго межах будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).

На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, “Янушкевіч”, Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat.org, Gutenberg Publisher і іншых.

Там жа адбудуцца сустрэчы з літаратарамі і аўтограф-сесіі: з Раманам Абрамчуком, Уладзімірам Арловым, Змітром Бартосікам, Янай Вольскай і іншымі аўтарамі.

Ганаровым госцем на кніжным кірмашы стане Італія.

Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве — гэта ключавая культурная і галіновая падзея кніжнага асяроддзя ў Польшчы, мерапрыемства, вядомае і шанаванае ў Еўропе і ва ўсім свеце. Кірмаш будзе суправаджацца мерапрыемствамі па прасоўванні італьянскай літаратуры, фестывалямі коміксаў, крымінальнай літаратуры, дзіцячай літаратуры, тэматычнымі зонамі, міжнароднымі літаратурнымі прэміямі і прэстыжнымі конкурсамі, а таксама шматлікімі галіновымі мерапрыемствамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!