Staromiejski Dom Kultury ў Варшаве працягвае прыём заявак на рэзідэнцыі для пісьменнікаў, драматургаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны

Мэта літаратурнай рэзідэнцыі — уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет.

Падчас некалькіх тыдняў у Варшаве можна будзе пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Рэзідэнтам прадастаўляецца кватэра ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 120 злотых брута за дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці ўстановы.

Набор рэзідэнтаў адкрыты для пісьменнікаў/пісьменніц, драматургаў/драматургінь і перакладчыкаў/перакладчыц з Беларусі і Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • Маюць як мінімум адну кнігу, томік паэзіі ці пераклад, выдадзеныя ў друку (гэта таксама можа быць драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры).
  • Яны могуць камунікаваць на англійскай ці польскай мовах і ў дадзены момант працуюць над літаратурным праектам.

Тэрмін падачы заявак — да 26 мая 2023 года.

Вынікі адбору — 9 чэрвеня 2023 года.

Больш інфармацыі па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.