Сталі вядомы час і месца развітання з акцёрам Дзмітрыем Малашчыцкім

Культура
Фота: kino-teatr.ru.

Развітанне з беларускім акцёрам Дзмітрыем Малашчыцкім адбудзецца 7 сакавіка ў Мінску па адрасе вуліца Кіжаватава 58Е, другая траурная зала, з 10 па 11 гадзін. Звестку пра смерць артыста ўчора паведамілі яго сябры.

Дзмітрый Малашчыцкі зняўся ў амаль паўсотні праектаў беларускага, украінскага і расійскага кіно. Сярод іх былі як расійскія нашумелыя серыялы — «Сваты», «Мухтар. Новы след», «Мужчыны не плачуць», так беларускія стужкі — «Дастыш фантастыш», «Сляды на вадзе», знятыя на кінастудыі «Беларусьфільм», так і праекты незалежных беларускіх кінематаграфістаў. У прыватнасці, адны з апошніх яго яскравых роляў — у кароткаметражным фільме «Партал» ананімнага рэжысёра — стужка была паказана на «Бульбамуві-2023»; ды гэтаксама ў кароткім метры Андрэя Крывецкага «Рыба дзён маіх» (2019) па сцэнарыі Таццяны Бойка. У апошняй карціне, якая ўчора з’явілася на YouTube, Дзмітрый Малашчыцкі сыграў бацьку галоўнай гераіні.

Акцёр і музыка сышоў ва ўзросце 45 гадоў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: